Антано́ва (, ), часам Антонава — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Назва Назва ўтворана ад уласнага імя Антон.
Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у 1860 годзе быў 1 двор. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя фальварак. Паводле перапісу 1908 года маёнтак, паводле перапісу 1917 года хутар. У 1903 годзе ў валоданні дваранкі Юзэфы Рудольфаўны Ваяводскай. У 1913 годзе Антановам валодала Ванда Ваяводская, была 241 дзесяціна зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць была нацыяналізавана, створаны пасёлак. У 1927 годзе было 7 двароў.
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвонае Антанова». У 1939 годзе было 22 двары.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе ў Слабодскім сельсавеце. З 3 студзеня 1964 года да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1897 год — 5 двароў, 35 жыхароў 1908 год — 1 двор, 32 жыхары 1917 год — 1 двор, 18 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 96 жыхароў 2002 год — 13 двароў, 32 жыхары 2009 год — 14 жыхароў 2019 год — 9 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна