Каляю́гі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Назва У аснове кораня назвы вёскі ляжыць слова «каляіна, каляюга» — выбоіна на дарозе.

Гісторыя У 1897 годзе ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1897 год — 6 двароў, 51 жыхар 1908 год — 2 двары, 9 жыхароў 1926 год — 11 двароў, 44 жыхары 2002 год — 3 двары, 4 жыхары 2007 год — 4 жыхары 2010 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары 2012 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары 2019 год — 6 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна