Альсе́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. 122 жыхары, 56 гаспадарак (2005).

Гісторыя Вядома прынамсі з 1568 года, у «Прадажным лісце Асана Махмецевіча Улана Астафію Валовічу на дварэц Стайкі ад 03.01.1568» і «Прадажным лісце жонкі Асана Малікбашыча і яе сына Малікбашы Асанавіча на частку маёнтка Крошын ад 03.03.1570» згадваецца як служба цяглых сялян Алісеевічаў, то-бок нашчадкаў бліжэй не вядомага Алісея. Сучасная назва з’явілася ў ХІХ ст. і канчаткова замацавалася толькі ў ХХ ст.Дубейка В. М. Багрымаў Крашын / В. М. Дубейка. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с.: іл. ISBN 978-985-581-256-3. — С. 8-9.

Вёска Альсевічы (Olisiewicze) ёсць у спісе вёсак прыходу ўніяцкай царквы Адахаўшчына за 1680 год.«Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.

У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Альсевічы адносілася да прыходу праваслаўнай Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына).Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям. Новогрудский уезд. 1879. — С. 134.

У 1880-я гады вёска Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы існавала карчма.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 — Брэсцкай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва 1880-я гады — 68 двароў, 546 жыхароў. 1897 год — 296 двароў, 683 жыхары. пачатак XX ст. — 140 двароў, 750 жыхароў. 1939 год — 450 жыхароў. 1959 год — 446 жыхароў. 1970 год — 332 жыхары. 1998 год — 74 двары, 138 жыхароў. 2005 год — 122 жыхары, 56 гаспадарак

Вядомыя асобы Анастасія Шлапакова (нар. 2000) — беларуская футбалістка. Выступала за нацыянальную зборную Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна