Сква́рчыцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 9 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 42 жыхары, 26 гаспадарак (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 29 двароў, 204 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 39 двароў, 225 жыхароў. 1939 — 266 жыхароў. 1959 — 224 жыхароў. 1970 — 269 жыхароў. 1998 — 50 двароў, 62 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 42 жыхары, 26 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна