Алякса́ндр Васі́левіч Лукашоў ( — , ) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (1994—2001).
Біяграфія Скончыў Алтайскі політэхнічны інстытут.
Працаваў дырэктарам аўтапарка № 20 горада Чэрвеня Мінскай вобласці.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання ад Чэрвеньскай выбарчай акругі № 97 Мінскай вобласці.
1 жніўня 1994 года указам Прэзідэнта № 15 быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 1994 года № 15 «Аб прызначэнні Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»
1 лістапада 2001 года спыніў паўнамоцтвы згодна з указам Прэзідэнта № 613.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2001 года № 613 «Аб спыненні паўнамоцтваў асобных членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
16 сакавіка 2003 года памёр. Па паведамленні пракуратуры «што смерць наступіла ў выніку самагубства»: выкінуўся з лесвічнай пляцоўкі восьмага паверха дома, у якім ён пражываў, размешчанага па вуліцы Гарадзецкай, 70 у Мінску«Пракуратура не будзе пачынаць крымінальную справу па факце трагічнай смерці экс-міністра А.Лукашова». Інтэрфакс. 28 сакавіка 2003..
Спасылкі Біяграфія на сайце праекта «Прэс Дасье» Дэпутацкія магілы
Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Самазабойцы, якія кінуліся з вышыні