Сляпі́ца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 1,7 км у напрамку на поўнач ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На поўдні і паўднёвым захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважана нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Глыбей дно ілістае. Возера ўмерана зарастае. У заходняй частцы возера каналізаваным ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Мядзелка.

Літаратура

Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5. Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі