Амаці () — род італьянскіх майстроў з Крэмоны (Італія), які выраблялі скрыпкі сваёй маркі ў 16, 17 і 18 стагоддзях. Як пазней Страдывары і Гварнеры, яны стваралі скрыпкі вышэйшай якасці. Амаці невысакароднага паходжання і доўгі час былі вядомы вытворчасцю лютняў, віёлы і іншых інструментаў, пакуль не пачалі рабіць скрыпкі, на два пакаленні раней за Андрэа Гварнеры і Антоніа Страдывары, якія вучыліся ў майстэрні Амаці. Род Амаці згас у Крэмоне.

Андрэа Амаці (1520—1611) пачаў вытворчасць скрыпак у 1564 годзе, захавалася некалькі з яго скрыпак, альтаў і віяланчэляў. Некалькі крыніц згадваюць яго брата Нікала. Дакладна не вядома ці жыў на праўдзе, але некаторыя віёлы носяць яго імя.

Сыны Андрэа — Антоніа (1550—1638) і Джэраніма (Geronimo, 1551—1635), былі парнёрамі ў справе і прасунулі майстэрства вырабу скрыпак на высокі ўзровень. Звычайна іх называюць братамі Амаці, іх скрыпкі вельмі рэдкія але высока цэняцца ў экспертаў.

Нікала (3 снежня 1596 — 12 красавіка 1684) — сын Джэраніма, найвялікшы майстр у сям’і.

Сын Нікала — Джэраніма (26 лютага 1649 — 27 лютага 1740), працягнуў сямейную традыцыю, але яго скрыпкі ўжо не маглі раўняцца на Гварнеры і Страдывары, якія спачатку былі яго вучнямі.

Фактычна ўсе захаваныя інструменты Амаці вядомы і занесены ў каталог; магчымасць выяўлення невядомага інструмента велімі неверагодная. Марку Амаці сёння носяць тысячы скрыпак у свеце.

Бібліяграфія Stoeving, Paul, Violin (1928)

Спасылкі

Amati instruments at the National Music Museum: Andrea Amati: Cello, «The King», circa 1545, the world’s oldest extant cello Viola, 1560 Violin, 1560 Violin, 1574 Girolamo Amati: Violin, 1604 Violin, 7/8-size, 1609 Violino piccolo, 1613 Nicolò Amati: Violin, 1628

Катэгорыя:Скрыпічныя майстры Катэгорыя:Музычныя дынастыі