СтрадыварыНапісанне паводле БЭ у 18 т. (т. 15, с. 192) () — род італьянскіх майстроў вырабу скрыпак у Крэмоне (Італія) у XVII і XVIII стагоддзях.

Разам з Амаці і Гварнеры яны паднялі ўзровень вытворчасці скрыпак на найвышэйшы ўзровень. Скрыпкі Антоніа Страдывары, які нарадзіўся прыкладна ў 1644 і памёр 18 снежня 1737 года, лічаць самымі лепшымі з калі-небудзь створаных. Страдывары і Андрэа Гварнеры вучыліся свайму рамяству ў майстэрні Мікола Амаці, сям’я якога рабіла скрыпкі на працягу многіх гадоў. Страдывары скончыў працу з Амаці ў 1684 годзе. З гэтага часу ён пачынае робіць свае самастойныя скрыпкі са сваім знакам. Гэтыя скрыпкі яго першага перыяду былі зроблены ў традыцыях Амаці.

Шматлікія сваякі дапамагалі Амаці і Гварнеры ў рамястве, але асістэнтамі Страдывары былі толькі два сына: Франчэска (1 лютага 1671 — 11 мая 1743) ды Амабона (14 лістапада 1679 — 8 чэрвеня 1742).

Пасля адкрыцця сваёй уласнай крамы (1680) і прыблізна да 1690 года Антоніа Страдывары паступова павялічваў памеры сваіх інструментаў. Такія інструменты атрымалі назву «падоўжаных» (). Прыкладна ў 1700 годзе, пасля эксперыментаў, яго інструменты дасягнулі сталага стану, і наступныя 20 год вядомы як «Залаты час». У гэты перыяд Страдывары стварыў свае найлепшыя скрыпкі, цудоўна збалансаваныя, прыгожыя знешне і гучаннем. Ён спыніў вытворчасць скрыпак толькі ў канцы жыцця; яго апошні інструмент датуецца 1737 годам, калі яму было 93 гады.

За свой век Страдывары стварыў калі 1100 інструментаў — пераважна скрыпак, але таксама альтаў і віяланчэляў. Кожны інструмент быў адрозным, і амаль у кожнага ёсць уласнае імя (напрыклад, Vieuxtemps, Dolphin або Sarasate), якое сведчыць пра яго ўласніка, гісторыю і характарыстыкі. З прычыны вельмі вялікай колькасці інструментаў Страдывары, а іх кошт можа складаць ад некалькіх сотняў да тысяч долараў, на рынку з’яўляюцца іх падробкі.

Крыніцы

Літаратура Goodkind, H. K. Violin Iconography of Antonio Stradivari. 1972. Henley, W. A. Stradivari: His Life and Instruments 1644—1737. 1909; repr. 1961. Hill, W. E. Antonio Stradivari: His Life and Works. 1920.

Спасылкі

Nippon Music Foundation Stradivari Society Violin Making at The Violin Site The National Music Museum Real Conservatorio Superior de Música, Madrid

Катэгорыя:Музычныя дынастыі Катэгорыя:Скрыпічныя майстры