17-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 2 лютага 1918 года ў Францыі на базе 14-й арміі. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.

Гісторыя баявых дзеянняў

17 армія была адной з трох армій (разам з 18-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.

Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій Рупрэхта Баварскага.

Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года

І баварскі рэзервовы корпус (Генерал-лейтэнант Паўль фон Кнеўсль) ІІ баварскі корпус (Генерал ад інфантэрыі Конрад Крафт фон Дэлмензінген) XVIIІ корпус (Генерал-лейтэнант Гюнтэр фон Этцэль) Рэзервовы XІV корпус (Генерал-лейтэнант Курт фон Морген) Камандуючыя

Генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (1.02.1918—12.10.1918) Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (12.10.1918—19.01.1919)

Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1918 годзе

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне