Якаў Пінхусавіч Громер (, — , ) — вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Доктар філасофскіх навук (1912). Прафесар.
Біяграфія Я. П. Громер нарадзіўся ў Брэст-Літоўску. Атрымаў рэлігійную адукацыю. Да 1905 года займаўся вывучэннем Талмуда. У 1905—1907 гг. працаваў у Бернскім і Марбургскім універсітэтах. У 1907—1913 гг. вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1914 годзе пад кіраўніцтвам Д. Гілберта абараніў доктарскую дысертацыю. У 1915—1927 гг. працаваў у Берліне асістэнтам у Альберта Эйнштэйна, узначальваў кафедру матэматыкі ў Берлінскім універсітэце. З 1928 года па рэкамендацыі Эйнштэйна прыняты прафесарам педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адначасова з 1931 года вядучы навуковы супрацоўнік у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР.
Хварэў на акрамегалію. Памёр 11 красавіка 1933 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць Я. П. Громеру належаць навуковыя працы ў галіне матэматыкі (алгебра, тэорыя трансцэндэнтных функцыйГроммер Яков Пинхусович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура ), агульнай тэорыі адноснасці, рэлятывісцкай механікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). У час працы ў Берліне Я. П. Громер прымаў удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па фізіцы і матэматыцы для школ Палесціны, дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.
Літаратура
Спасылкі Громмер Яков Пинхусович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура Гостев А. П. Известные личности Гродно: Vive La Гродно: Монография / А. П. Гостев. — Херсон: ОЛДИ-ПЛЮС, 2015. — С. 199. — 252 с. — ISBN 978-966-289-054-9 Д. Шыфярштэйн Распрацоўваць тэорыю адноснасці вялікаму вучонаму дапамагаў берасцеец Якаў Громер // Грамадска-палітычная газета Брэсцкай вобласці «Народная Трыбуна»
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя