thumb|200px|Карабль вікінгаў у музеі ў Осла Вікінгі (ад старажытнапаўночнага vikingr — чалавек з фіёрда) — саманазва скандынаваў, якія займаліся марскім разбоем, хаваючы свае караблі ў прыбярэжных водах, зацішных фіёрдах. У Францыі і Англіі вікінгаў называлі нарманамі; грэкі і усходнія славяне — варагамі.

Этымалогія Слова «вікінг» паходзіць ад старажытнанарвежскага «víkingr», якое паводле найбольш распаўсюджанай версіі азначае «чалавек з бухты», «чалавек з порта» (ад кораня vík — бухта, заліў; + суфікс ingr)Школьный этимологический словарь русского языка. Происхождение слов. — М.: Дрофа Н. М. Шанский, Т. А. Боброва 2004Вікінг: запаз. напачатку XIX ст., верагодна, са шведск. мовы. Шведск. viking < стар.-ісл. vikingr, суф. вытворнага, хутчэй за ўсё, ад vik «жыллё, заліў, бухта».. Яно таксама можа паходзіць ад назвы нарвежскай вобласці Вік. Асобныя лінгвісты выводзяць тэрмін ад старажытнанарвежскага vike у значэнні «пакідаць, аддаляцца»: так называлі людзей, якія пакідаюць родныя краі з мэтай рабавання ці гандлю.

Прычыны экспансіі

Прычыны экспансіі вікінгаў, якая прымала розныя формы (пошукі новых земляў і перасялення, рабаўніцкія напады, пірацтва і вялікія ваенныя паходы, гандлёвыя паездкі, якія цесна перапляталіся з пірацтвам і рабаваннем), былі разнастайныя. Раслажэнне абшчынна-радавога ладу ў шведаў, датчан і нарвежцаў суправаджалася ўзмацненнем знаці, для якой ваенная здабыча служыла найважнейшай крыніцай узбагачэння; многія радавыя супольнікі (бонды) пакідалі радзіму з-за адноснай перанаселенасці прыморскіх раёнаў Скандынаўскага паўвострава і недахопу прыдатных для апрацоўкі земляў. Прагрэс караблебудавання ў скандынаваў — спрадвеку выдатных мараходаў — зрабіў магчымым іх плаванне не толькі па Балтыйскім моры, але і ў водах Паўночнай Атлантыкі і ў Міжземным моры.

Гісторыя

right|thumb|Схема паходаў вікінгаў У IX ст. пачаўся ўсплёск знешняй актыўнасці вікінгаў. Ёсць розныя гіпотэзы адносна прычын гэтага ўсплёску. Сярод іх і такая, што з-за перанаселенасці Скандынавіі многія скандынавы пачалі шукаць шчасця і багацця ў разбоях на адлегласці ажно да 8000 км ад родных берагоў. Багатыя, але неабароненыя гарады і манастыры паўднёвых і заходніх суседзяў скандынаваў былі лёгкай здабычай. Наўрад ці можна было чакаць і адпору ад разрозненых каралеўстваў на Брытанскіх астравах або саслабелай імперыі Карла Вялікага, якую паглынулі дынастычныя міжусобіцы. У эпоху вікінгаў у Нарвегіі, Швецыі і Даніі паступова кансалідаваліся нацыянальныя манархіі. Славалюбівыя правадыры і магутныя кланы змагаліся за ўладу. Правадыры, якія пацярпелі паразу і іх прыхільнікі, а таксама малодшыя сыны правадыроў-пераможцаў успрымалі рабаванне як лад жыцця. Энергічныя маладыя людзі з уплывовых сем'яў звычайна набывалі аўтарытэт удзелам у адным або некалькіх паходах. Многія скандынавы рабіліся вікінгамі — ужо міжнароднымі марскімі разбойнікамі, перыядычна яны займаліся рабаваннем, а між гэтым былі звычайнымі землеўласнікамі. Вікінгаў вабіла не толькі спакуса здабычы — хутка яны зразумелі, што праз гандаль таксама можна набыць вялікія багацці, таму сталі спалучаць рабаўніцтва з гандлем.

У некаторых выпадках вікінгі займаліся не толькі рабаваннем і гандлем, але і захопам чужых зямель дзе яны пасяляліся ці рабіліся ўладарамі. Дацкія вікінгі на нейкі час заваявалі Англію, пасяляліся ў Шатландыі і Ірландыі, заваявалі частку Францыі, вядомую пад назвай Нармандыя. Нарвежскія вікінгі стварылі калоніі на астравах Паўночнай Атлантыкі — Ісландыі і Грэнландыі і магчыма на кароткі час заснавалі паселішчы на ўзбярэжжы Ньюфаўндленда і Паўночнай Амерыкі.

Шведскія вікінгі ўладарылі на ўсходзе Балтыкі — кантралявалі гандлёвыя шляхі, шырока распаўсюдзіліся па землях балтаў, фіна-уграў і ўсходніх славян. Спусціўшыся па рэках да Чорнага і Каспійскага мораў, нават пагражалі Канстанцінопалю і некаторым раёнам Персіі.

Вікінгі былі апошнімі германскімі варварамі-заваёўнікамі і першымі еўрапейскімі мараплаўцамі-першапраходцамі.

Вікінгі ў Англіі

8 чэрвеня 793 г. н.э. вікінгі высадзіліся на востраве Ліндысфарн у Нартумбрыі, разбурыўшы і спустошыўшы манастыр Св. Кутберта. Гэты першы напад вікінгаў, дакладна зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах, хоць відавочна, што скандынавы наведвалі брытанскія берагі і раней. Паколькі ў першыя часы вікінгі ўжывалі тактыку шпількавых удараў (хутка рабавалі і рэціраваліся ў мора), храністы не надавалі іх набегам вялікага значэння. Тым не менш, у Англасаксонскай хроніцы згадваецца рэйд марскіх разбойнікаў невядомага паходжання на Портленд у Дорсеце ў 787 г. thumb|left|Дацкія воіны на шляху ў Англію. Мініяцюра XII стагоддзя

Сур'ёзным поспехам дацкіх вікінгаў сталі заваяванне англасаксонскіх каралеўстваў і акупацыя заходняй і паўночнай часткі Англіі. У 865 годзе сыны дацкага конунга Рагнара Лодбрака прывезлі да берагоў Англіі вялікае войска, ахрышчанае храністамі «вялікай арміяй язычнікаў». У 870—871 гг. сыны Рагнара падверглі каралёў Усходняй Англіі і Нартумбрыі жорсткаму пакаранню, а іх уладанні падзялілі паміж сабой. Услед за гэтым датчане прыступілі да заваявання Мерсіі.

Кароль Уэсэкса Альфрэд Вялікі быў вымушаны заключыць з датчанамі спачатку перамір'е (878), а потым і паўнавартасны мірны дагавор (каля 886), тым самым узаконіўшы іх уладанні ў Брытаніі. Англійскай сталіцай вікінгаў стаў горад Ёрвік. Нягледзячы на прыліў свежых сіл са Скандынавіі ў 892 і 899 гадах, Альфрэд і яго сын Эдуард Старэйшы паспяхова супрацьстаялі дацкім заваёўнікам, да 924 годзе ачысціўшы ад іх тэрыторыю Ўсходняй Англіі і Мерсіі. Скандынаўскае панаванне ў аддаленай Нартумбрыі працягвалася да 954 года (вайна Эдрэда з Эйрыкам Крывавай Сякерай).

Новая хваля набегаў вікінгаў на брытанскія берагі пачалася ў 980 годзе. Яе кульмінацыяй стала заваяванне Англіі ў 1013 г. дацкімі вікінгамі Свена Вілабародага. У 1016-35 гг. на чале аб'яднанай англа-дацкай манархіі стаяў Кнуд Вялікі. Пасля яго смерці Уэсэкская дынастыя ў асобе Эдуарда Спаведніка вярнула сабе англійскі прастол (1042). У 1066 годзе англічане адбілі чарговае ўварванне скандынаваў, гэтым разам на чале з нарвежскім конунгам Харальдам Суровым (гл. бітва пры Стамфард-Брыджы).

Апошнім з дацкіх манархаў дамагаўся на англійскія землі пляменнік Кнуда, Свен Эстрыдсен. У 1069 годзе ён паслаў велізарны флот (да 300 караблёў) на дапамогу Эдгару Этлінгу ў барацьбе з Вільгельмам I Заваёўнікам, а на наступны год асабіста прыбыў у Англію. Аднак захапіўшы Ёрк і сустрэўшы армію Вільгельма, аддаў перавагу вярнуцца з флотам назад у Данію за вялікі выкуп.

Рух на захад

thumb|265px|Макеты варажскіх дракараў ля берагоў Ньюфаўндленда Скандынаўскі ўплыў на палітычную культуру, сацыяльную структуру і мову Ірландыі і іншых кельцкіх земляў быў куды больш значным, чым у Англіі, аднак храналогія іх уварванняў з-за малой колькасць крыніц не можа быць адноўлена з такой жа дакладнасцю. Першы набег на Ірландыю згадваецца ў 795 годзе. З прыходам вікінгаў звязана заснаванне Дубліна, якім скандынавы валодалі на працягу двух стагоддзяў. Свае скандынаўскія конунгі меліся ў Лімерыку і Уотэрфардзе, у той час як дублінскія конунгі распаўсюдзілі напачатку X стагоддзя сваю ўладу нават на Нартумбрыю.

Скандынаўская каланізацыя Ісландыі пачалася пры Харальдзе Цудоўнавалосым (каля 900 года), які сваім націскам на дробных нарвежскіх конунгаў прымусіў іх шукаць поспеху «ў заходніх морах». Рухаючыся на захад, вікінгі засялілі Аркнейскія, Шэтландскія, Гебрыдскія, Фарэрскія астравы, а таксама востраў Мэн. На чале ісландскіх першапасяленцаў стаяў Інгальф Арнарсан. Ісландзец Эрык Руды ў 980-я гады замацаваўся ў Грэнландыі, а яго сын Лейф Эрыксан каля 1000 года заснаваў першае паселішча на тэрыторыі Канады (гл. Л’Анс-о-Медаўз). Існуе тэорыя, што ў сваім руху на захад скандынавы дабраліся да Мінесоты (гл. Кенсінгтонскі рунічны камень).

Бітва пры Клонтарфе (1014) паклала канец надзеям скандынаваў на заваяванне ўсёй Ірландыі. Тым не менш, англічане, якія ўварваліся ў XII стагоддзі ў Ірландыю, выявілі, што ў прыбярэжных раёнах вострава па-ранейшаму гаспадарылі хрышчоныя скандынавы.

Вікінгі і франкі

Адносіны вікінгаў з Франкскай імперыяй былі складанымі. У часы Карла Вялікага і Людовіка Набожнага імперыя была адносна абаронена ад націску з поўначы. Ад эпізадычных нарманскіх набегаў у IX і X стст. пакутавалі Галісія, Партугалія і некаторыя міжземнаморскія землі. Такія правадыры вікінгаў, як Рорык Ютландскі, наймаліся на службу да франкскіх кіраўнікоў, каб абараняць межы імперыі ад сваіх жа супляменнікаў, заадно кантралюючы багатыя рынкі ў дэльце Рэйна, як, напрыклад, Вальхерэн і Дорэстад. Ютландскі конунг Харальд Клак яшчэ ў 823 годзе прынёс клятву пэўнасці Людовіку Набожнаму.

З ростам феадальнай раздробненасці абарона ад вікінгаў станавілася ўсё больш цяжкай, і яны ў сваіх набегах даходзілі да Парыжа. Кароль Карл Дурнаваты нарэшце вырашыў у 911 годзе аддаць скандынаўскаму правадыру Ролану поўнач Францыі, якая атрымала назву Нармандыі. Гэта тактыка апынулася эфектыўнай. Набегі спыніліся, а дружына паўночнікаў неўзабаве растварылася ў мясцовым насельніцтве. Ад Ролана па прамой лініі паходзіў Вільгельм Заваёўнік, які ўзначаліў нармандскае заваяванне Англіі ў 1066 годзе. Адначасова з тым нармандскі род Атвіляў скарыў поўдзень Італіі, паклаўшы пачатак Сіцылійскаму каралеўству.

Усходняя Еўропа

Пранікненне вікінгаў у фінскія зямлі пачалося ў 2-й палове VIII стагоддзя, як пра тое сведчаць найстаражытныя пласты Старой Ладагі (аналагічныя пластам у дацкім Рыбэ). Прыкладна ў адзін час з імі гэтыя землі засялялі і асвойвалі славяне. У адрозненне ад набегаў на берагі Заходняй Еўропы, паселішчы вікінгаў у Усходняй Еўропе насілі больш стабільны характар. Самі скандынавы адзначалі багацце ўмацаваных паселішчаў на ўсходзе Еўропы, ахрысціўшы Старажытную Русь «краінай гарадоў» — Гардамі. Сведчанні гвалтоўнага пранікнення вікінгаў на ўсходзе Еўропы не так шматлікія, як на захадзе. У якасці прыкладу можна прывесці ўварванне шведаў у землі куршаў, пра якое распавядаецца ў жыціі Ансгара.

Асноўным аб'ектам цікавасці вікінгаў былі рачныя шляхі, па якіх праз сістэму волакаў можна было дабрацца да Арабскага халіфата. Вядомыя іх паселішчы на Волхаве (Старая Ладага, Рурыкава гарадзішча), Волзе (Сарскае гарадзішча, Тымяроўскі археалагічны комплекс) і Дняпры (Гнёздаўскія курганы). Месцы канцэнтрацыі скандынаўскіх магільнікаў, як правіла, размешчаны ў некалькіх кіламетрах ад гарадскіх цэнтраў, дзе сялілася мясцовае насельніцтва, пераважна славянскае, а ў многіх выпадках — і ад саміх рачных артэрый.

У IX стагоддзі вікінгі забяспечвалі гандаль з хазарамі па Волзе пры дапамозе протадзяржаўнай структуры, якую некаторыя гісторыкі называюць Рускім каганатам. Мяркуючы па знаходках скарбаў манет, у X стагоддзі асноўнай гандлёвай артэрыяй стаў Днепр, асноўным гандлёвым партнёрам замест Хазарыі — Візантыя. Паводле нарманскай тэорыі, з сімбіёзу прышлых вараг (русаў) са славянскім насельніцтвам нарадзілася дзяржава Кіеўская Русь на чале з Рурыкавічамі — нашчадкамі князя (конунга) Рурыка.

У землях прусаў вікінгі трымалі ў сваіх руках гандлёвыя цэнтры Каўп і Труса, адкуль пачынаўся «бурштынавы шлях» у Міжземнамор'е. У Фінляндыі сляды іх працяглай прысутнасці выяўлены на берагах возера Ванаявесі. У Старой Ладазе пры Яраславе Мудрым ярлам сядзеў Рогнвальд Ульвсан. Вікінгі здзяйснялі падарожжы да вусця Паўночнай Дзвіны за пушнінай і выведалі Завалоцкі шлях. Ібн Фадлан у 922 годзе сустракаў іх у Волжскай Булгарыі. Праз волга-данскі волак каля Саркела русы спускаліся ў Каспійскае мора (гл. каспійскія паходы русаў). На працягу двух стагоддзяў яны ваявалі і гандлявалі з Візантыяй, заключыўшы з ёй некалькі дагавораў (гл. паходы Русі супраць Візантыі). Пра ваенна-гандлёвыя маршруты вікінгаў дазваляюць судзіць рунічныя надпісы, знойдзеныя на востраве Бэрэзань і нават у канстанцінопальскім саборы Святой Сафіі.

Спыненне марскіх паходаў