Уладзі́мір Аляксе́евіч Арло́ў (; нар. , ) — беларускі , , гісторык.
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасля пераезду ў Мінск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1988 года ў БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Мінску.
Творчасць Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973). Падчас навучання ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаха «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафілактычных гутарак». Разам з Вінцэсем Мудровым у 1970—1980-х гадах узяў удзел у памнажэнні і пашырэнні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданняў, сярод якіх быў «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» Вацлава Ластоўскага.
Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым звярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.
Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у тым ліку на англійскую, нямецкую, польскую, шведскую, чэшскую, украінскую, венгерскую, французскую, румынскую, рускую, эстонскую, літоўскую, латышскую, славацкую, грузінскую ды іншыя. Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 годзе эсэ «Незалежнасць — гэта…».
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш.
Пераклаў з рускай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).
«Уладзімір Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).
Бібліяграфія Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986 Дзень, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988 Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989 Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990 Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991 Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992 Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992 Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992 «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992 Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992 Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993 Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994 Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008 Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995 Тайны полоцкой истории. Исторические эссе. — Мн., 1995, 2012 Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003 Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998 Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998 Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998 Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002 Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000 Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000 Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001 Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001 Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч. — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013 Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013 Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003 Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004 Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005 Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005 Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005 Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005 Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006 Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006 Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006 Імёны Свабоды. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020 Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн., 2007 Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн., 2008 Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008 Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008 Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008 Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008 Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk, 2009 Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009 Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010 Імёны Свабоды. Аўдыёкніга. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011 Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012 Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012 Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зміцер Герасімовіч. — Браціслава, 2012, 2013 Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. — Братислава, 2013 This country called Belarus. An Illustrated History. — Bratislava, 2013 Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World. — Мн., 2014 Patria aeterna: apaviadańni. — Miensk, 2015 Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў. — Мн., 2016, 2017, 2019 Танцы над горадам. Тры аповесці. — Мн., 2017 Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018 Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. — Мн., 2018 Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. — Мн., 2018 Архіварыус Война. Гістарычная проза. — Мн., 2018 Танцы над горадам. Проза апошніх гадоў. — Мн., 2018 Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. — Vilnius, 2018 Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018 Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады. — Мн., 2018 Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady. — Lublin, 2021 Все як раніше лише імена змінилися. Вірші. — Київ, 2021 Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза. — Львів, 2021
Узнагароды 1986 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына». 1990 — Медаль Францішка Скарыны «за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры». 1993 — Выдавецкая прэмія імя Уладзіміра Караткевіча за кнігі «Еўфрасіння Полацкая» і «Рандэву на манеўрах». 1996 — Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Таямніцы полацкай гісторыі». 1998 — Прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Божая кароўка зь Пятай авеню». 2004 — Прэмія імя Барыса Кіта (Нямеччына). 2006 — Прэмія «Залатая літара» за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш». 2010 — Міжнародная прэмія «Еўрапейскі паэт свабоды» (Польшча) за кнігу «Паром празь Ля-Манш». 2015 — Прэмія часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за аповесць «Танцы над горадам». 2015 — Срэбны медаль «Zasłużony Kulturze Gloria Artis» (Польшча). 2016 — Міжнародная літаратурная прэмія «Алеко» (Балгарыя). 2016 — Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Імёны Свабоды». 2017 — Прэмія Цёткі за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». 2018 — Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца за кнігу «Танцы над горадам»Уладзімір Арлоў здабыў прэмію Гедройца, Бахарэвіч ізноў другі АНЛАЙН. 2019 — Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Уладзіміра Арлова Біяграфія на Slounik.org Творы на «Беларускай Палічцы» Чытае вершы на Літаратурным радыё Тэлеперадача «Сёння з вамi…»: Уладзiмiр Арлоў (1998 г.)
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»