Віталь Квашук (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Іпсонас».
Клубная кар’ера Выхаванец кіеўскага «Дынама» і данецкага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 снежня 2012 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра». З чэрвеня 2013 года выступаў у луганскай «Зары»Виталий Квашук в «Заре» на три года, у асноўным складзе якой дэбютаваў 24 жніўня 2014 года ў кубкавым матчы супраць «Крэміня».
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», па выніках якога ў лютым падпісаў кантрактФутбол. "Торпедо"-БелАЗ подписало контракт с украинским полузащитником Виталием Квашуком. У чэрвені 2016 года разарваў пагадненне з жодзінцаміЧумак и Квашук покинули «Торпедо-БелАЗ» і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка». Аднак ужо верасні па пагадненні бакоў пакінуў данецкі клуб, не згуляўшы ніводнага матча.
У лютым 2017 года пасля прагляду перайшоў у «Віцебск»Виталий Квашук стал игроком "Витебска". Замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, стаў выступаць у асноўным на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у лютым падпісаў кантрактВиталий Квашук подписал контракт с "Неманом".
У ліпені 2018 года перайшоў у азербайджанскі клуб «Сабах»Квашук сменил "Неман" на "Сабах". У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»Квашук стал игроком "Гомеля". Это четвертый белорусский клуб в карьере футболиста. Замацаваўся ў якасці лідара каманды, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам Вышэйшай лігі, але не здолеў выратаваць гомельскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»14 футболистов покинули "Гомель".
У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШКвашук трудоустроился в Латвии, аднак ужо ў ліпені пакінуў каманду, так і не згуляўшы за яе. У студзені 2021 года далучыўся да «Арыса» з другога дывізіёна Кіпра і па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён. У жніўні 2022 года перайшоў у «Іпсонас».
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Сабах Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК Іпсонас