Валовічы (, ) — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Багорыя», прадстаўнікі якога ў 16-18 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады.

Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. перайшлі ў каталіцтва.

Родапачынальнік — Грынька Валовіч, які ў 1-й палове XIV ст. жыў у Гарадзенскім павеце. Яго ўнук -- Грынька Ходкавіч, меў 7 сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду.

У 1798—1900 гадах адна з галін мела графскі тытул (згасла). У 19 ст. было 4 галіны Валовічаў.

У 19 ст. — пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губернях.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду Рыгор Маркавіч Валовіч — у 1562 прызначаны на месца праваслаўнага полацкага архіепіскапа, але памёр да пасвячэння Антоні Эразм Валовіч - біскуп луцкі і берасцейскі. Астафій Багданавіч Валовіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, канцлер Уладзіслаў Валовіч — ваявода віцебскі, польны гетман літоўскі Марцыян Дамінік Валовіч — актыўны ўдзельнік антысапежынскага руху на Літве ў 1700-х, вялікі маршалак літоўскі Міхал Валовіч — удзельнік паўстання 1830-1831

Радавод Грынька Валовіч (да 1429 — паміж 1481—1486), канюшы гаспадарскі Ходка (Хведар; ?—?) Грынька (? — пасля 1503), гараднічы гарадзенскі Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі Астафій (каля 1520—1587), канцлер вялікі літоўскі Рыгор (? — 1577), ваявода смаленскі Пётр (? — 1624), чашнік літоўскі Раман, староста рагачоўскі Раіна, жонка Багдана Агінскага Іван (? — пасля 1547), канюшы троцкі Іван (? — 1582), маршалак гарадзенскі Геранім (? — 1636), падканцлер вялікі літоўскі, староста жамойцкі Яўстах (? — 1630), біскуп віленскі Андрэй (каля 1570—1614), харужы літоўскі Павел (1576—1630), падскарбі надворны літоўскі Казімір Яўстах (? — 1659), стольнік літоўскі Лукаш (? — ?), ключнік гарадзенскі Міхаіл Барыс Пётр, падкаморы троцкі Уладзіслаў (? — 1668), гетман польны літоўскі Марк Рыгор (? — 1562), полацкі праваслаўны архіепіскап Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян новагародскі Міхал (? — каля 1583), староста слонімскі Самуэль (? — 1626), кашталян новагародскі Аляксандр, харужы віленскі Геранім Марцыян, пісар земскі віленскі Ян Казімір (? — 1707), абозны літоўскі Вінцэнт Станіслаў (? — 1698), вялікі сакратар духоўны літоўскі Дамінік, староста абельскі Марцыян Дамінік (? — 1712), вялікі маршалак літоўскі Вінцэнт Пётр (1670—1737), рэферэндар літоўскі

Літаратура Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда. — Мн.: Медысонт, 2014.

Валовічы герба «Багорыя» / А. І. Шаланда [і інш.]; навук. рэд. А. І. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2019. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). — ISBN 978-985-08-2400-4.

Спасылкі