Архітэктурны макет — аб'ёмна-прасторавая выява праектаванага або існага будынка, а таксама цэлага архітэктурнага ансамбля. Выконваецца ў розных маштабах з гіпсу, дрэва, кардону, пап'е-машэ, пластмас і іншых матэрыялаў.

Макет служыць для праверкі і ўдакладнення ўзаемнай узгодненасці ўсіх частак архітэктурнай кампазіцыі, дае магчымасць навочна азнаёміцца з яе аб'ёмамі, увязкай з рэльефам мясцовасці і іншымі асаблівасцямі. У залежнасці ад прызначэння макет альбо ва ўсіх дэталях прайгравае арыгінал у вонкавых аб'ёмах і ў інтэр'еры (у гэтых выпадках макет завецца мадэллю), альбо выконваецца ў той ці іншай ступені набліжэння.

Віды архітэктурных макетаў Архітэктурныя макеты адрозніваюцца:

па маштабе: М 1:1000 М 1:500 М 1:300 М 1:200 М 1:100 М 1:50 М 1:20

па асноўным матэрыяле: кардонныя гіпсавыя драўляныя пластмасавыя металічныя

па тыпу: канцэптуальныя горадабудаўнічыя планавальныя сітуацыйныя ландшафтныя панарамныя інтэр’ерныя

па ступені механізаванасці і электрычным аснашчэнні: без падсвятлення з унутраным падсвятленнем з вонкавым падсвятленнем з дынамічным падсвятленнем з камбінаваным падсвятленнем без рухомых элементаў з рухомымі элементамі

Катэгорыя:Падача праектаў Катэгорыя:Гандлёвая нерухомасць Катэгорыя:Камерцыйная нерухомасць