Іосіф Іванавіч Чугашві́лі (, нар. 27 чэрвеня 1986) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў, чэмпіён Беларусі ў 2010, 2014 і 2015 гадах. Старэйшы брат Георгія Чугашвілі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Тэлаві (Грузінская ССР, СССР). Ва ўзросце 8 гадоў пераехаў у Беларусь разам з бацькамі, але потым на пэўны час вярнуўся ў родны горад, дзе працягваў навучанне ў мясцовай школе. У Беларусі сям'я Чугашвілі пасялілася ў Гатаве пад МінскамИосиф Чугошвили: я все забросил, только тренируюсь и сплю, никуда не хожу.
У 2008 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Тамперэ. Чэмпіён Беларусі 2010 года ў вагавай катэгорыі да 120 кг.
У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але заняў там толькі 5-е месца.
Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2014 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У 2015 годзе заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульняў у Баку.
Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2015 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У тым жа годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе.
Спасылкі
Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Імігравалі ў Беларусь з Грузіі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тэлаві