Міністэ́рства папяро́вай і дрэваапрацо́ўчай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана 27 чэрвеня 1956 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускай ССР» ад 27 чэрвеня 1956 года.
Гісторыя У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 20 лістапада 1956 года № 712 Міністэрства мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР і Міністэрства лясной прамысловасці БССР перадалі Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР мэблевыя, абозна-колавыя, дрэваапрацоўчыя і лесапільныя прадпрыемствы. Таксама Міністэрствам мясцовай і паліўнай прамысловасці Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці перададзены «Белмэблятрэст» са штатам у 28 адзінак.
Было скасавана ў 1957 годзеЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года, яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю СНГ БССР.
Міністры Андрэй Куцак (1956 — 1957)
Літаратура Концерн Беллесбумпром. История
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе