Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — , Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі , і . Заслужаны работнік культуры БССР (1983).
Біяграфія Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арышт Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Горкаўскай вобласці (ст. ). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).
У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць Дэбютаваў вершам у 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986).
Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікаміБеларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея ГрахоўскагаЦі разумееце вы верш «Ветразь»?.
Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека.
Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў.
Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «» А. Гайдара (1936), раман «» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, , М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, , М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална, М. Стэльмаха, Б. Сцепанюка і іншых паэтаў.
Узнагароды Заслужаны работнік культуры БССР (1983), Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды», Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа (1992) за зборнік «Споведзь», медаль Францыска Скарыны (1994).
Ушанаванне памяці Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у ГлускуБеларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага.
Бібліяграфія Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973; Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983; Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994; Споведзь. Мн., 1990; Выбр. тв. Мн., 2007; Зона маўчання. Мн., 2008.
Літаратура
Гілевіч Н. Сталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.; Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы / уклад. Т. С. Грахоўская. — Мн., 2013. Баравікова Р. На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну // Маладосць. № 9, 2008 г. Савік Л. Чалавек і эпоха ў творах Сяргея Грахоўскага Сандомирский Н. Штрихи к портрету
Спасылкі http://www.grahouski.org
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна