Валянціна Кузьмаўна Яікава (, в. Стара-Забалота, , —) — беларуская савецкая спартсменка. Заслужаны майстар спорта СССР па (1978), майстар спорта СССР па верталётнаму (1975) спорту. Абсалютная чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы, 3-разовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы, 17-разовая чэмпіёнка свету, 10-разовая чэмпіёнка Еўропы, 12-разовая чэмпіёнка СССР, 4-разовая чэмпіёнка БеларусіЖенщина, которая никогда не плачет: легендарная летчица Валентина Яикова .
Біяграфія З 1969 года — лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба ДТСААФ СССР. Абсалютная чэмпіёнка свету ў шматбор’і, чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў асобных практыкаваннях (1978, Чэске-Будзеёвіцы, ЧССР). Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету ў шматбор’і і чэмпіёнка свету ў асобных практыкаваннях (1976, Кіеў). Чэмпіёнка СССР у асобных практыкаваннях (1978).
Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём А. І. Пакрышкіна, тройчы — ганаровым знакам ЦК УЛКСМ і ганаровым знакам ЦК ДТСААФ.
Спасылкі Женщина, которая никогда не плачет: легендарная летчица Валентина Яикова Яикова Валентина Кузьмовна
Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Лётчыкі Беларусі Катэгорыя:Спартсмены СССР Катэгорыя:Авіяспартсмены Катэгорыя:Лётчыкі СССР