Крыві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Крывічы́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. тут вядомы двор Будкевічаў, вёска і ўніяцкая царква (філіял Зблянскай царквы). Побач ішоў гасцінец з Беліцы да вёскі НяцечБеліцкая парафія — pawet.net.
Паводле польскага перапісу 1921 г. калонія Крывічы Беліцкай гміны Лідскага павета налічвала 12 жылых пабудоў, 67 жыхароў.
У 1949 г. створаны калгас «17 верасня».
Насельніцтва 1996 год — 20 чал., 9 двароў 2004 год — 14 чал., 8 двароў 2010 год — 10 чал.
Страчаная спадчына
Драўляная царква ў Крывічах існавала ў XIX ст. У першай палове ХХ ст. дзейнічаў філіяльы касцёл, які належаў да беліцкай парафіі. Зачынены, затым знішчаны ў другой палове ХХ ст. Старадаўні абраз Найсвяцейшай Панны Марыі (у сярэбранай шаце) перавезены ў капліцу Маці Божай Ружанцовай (Беліца), затым перададзены ў новаадбудаваны касцёл Святога Юрыя (Беліца), шануецца як цудатворны.
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна