Дра́жнаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дражна.

Геаграфія Сельсавет мяжуе з Шчыткавіцкім, Новадарожскім, Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Гісторыя Дражнаўскі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Залужскага і Падарэскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска ПаўлаўкаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789)..

Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў: аграгарадок Дражна аграгарадок Залужжа аграгарадок Падарэссе вёска Зялёная Дуброва вёска Карыцішча вёска Ляды

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,3 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1084 чалавеки.

Вытворчая сфера Залужскае лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі вопытны лясгас» ААТ «Залужжа» ААТ «Арэса-агра»

Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: Залужскі і Падарэскі фельчарска-акушэрскія пункты, Дражнаўская ўрачэбная амбулаторыя, Дражнаўская аптэка Адукацыя: ДУА «КПК Падарэскі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Залужская сярэдняя школа», ДДУ «Залужскі яслі-сад» Сацыяльная абарона: Дома сацыяльных паслуг у в. Зялёная Дуброва, в. Карыцішча Культура: Падарэскі сельскі Дом культуры, Залужская сельская бібліятэка-клуб, Дражнаўская і Падарэская сельскія бібліятэкі

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе