Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы.
Геаграфія Сельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Гісторыя Палажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Старадарожскага сельсавета перададзена вёска ШчытыРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 і 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў.
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў: аграгарадок Палажэвічы аграгарадок Прусы вёска Баранава вёска Барбэраўка вёска Будзенічы вёска Глядавічы вёска Дарошкавічы вёска Крываносы вёска Межылессе вёска Наша Ніва вёска Пятровічы вёска Стражы вёска Шчыты
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1402 чалавекі, з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1218 чалавек.
Вытворчая сфера Палажэвіцкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас» ААТ «Палажэвічы» КУСП «Прусы».
Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пунктаў, адна ўрачэбная амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду. Адукацыя: вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, адна дашкольная ўстанова. Сацыяльнае забеспячэнне: Дамы сацыяльных паслуг у в. Дарошкавічы, Межылессе і Стражы. Культура: Палажэвіцкі цэнтр культуры і адпачынку, Прускі сельскі дом культуры, два сельскія клубы, тры бібліятэкі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе