Новадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Новыя Дарогі.

Геаграфія Новадарожскі сельсавет размешчаны ва ўсходняй частцы Старадарожскага раёна, у 12 кіламетрах ад горада Старыя Дарогі.

Мяжуе з Палажэвіцкім і Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна і Глускага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Арэхава, Заастроўе, Мінкавічы (вёска і пасёлак), Паставічы і Чарнакольшчына) утвораны Паставіцкі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паставіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 30 мая 1979 года скасаваны хутар ЧарніцаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).. 17 кастрычніка 1979 года ў склад сельсавета з Дараганаўскага сельсавета Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці перададзена вёска БудаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 октября 1979 г. №3197-IX О перечислении деревни Буда Дарагановского сельсовета Осиповичского района Могилевской области в состав Новодорожского сельсовета Стародорожского района Минской области . 25 ліпеня 1988 года скасавана вёска СлыньРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў: аграгарадок Кавалічы аграгарадок Новыя Дарогі аграгарадок Паставічы пасёлак Іванаўка пасёлак Лукошкі пасёлак Мінкавічы пасёлак Штурма вёска Арэхаўка вёска Боркі вёска Буда вёска Дубраўскія Хутары вёска Мецішча вёска Мінкавічы вёска Новыя Ісаевічы вёска Новыя Фалічы вёска Равань вёска Старыя Фалічы

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1589 чалавек, з іх 93,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1422 чалавекі.

Вытворчая сфера Новадарожскае і Фаліцкае лясніцтвы ДЛГУ «Старадарожскі лясгас» ААТ «Паставічы» ТАА «Аграфірма «Фалічы».

Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: пяць фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Адукацыя: адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, дзве дашкольныя ўстановы. Культура: два Дома культуры, Дом сацыяльна-культурных паслуг, адна бібліятэка-клуб, дзве бібліятэкі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе