Го́лас душы́ — беларускі касцёльны хор, заснаваны ў 1996 пры Касцёле святога Сымона і святой Алены (Мінск).
Хор бярэ ўдзел у рэкалекцыях, пілігрымках, хрысціянскіх спатканнях, фестывалях духоўнай музыкі, творчых вечарах кампазітараў і паэтаў Беларусі і іншых краін. Мастацкім кіраўніком і хараводм з’яўляецца Тацяна Гажэўская, арганісткай — Яна Куліцкая, хормістрам — Марыя Новікава.
Хор традыцыйна штогод удзельнічае ў Марыйных урачыстасцях: 1-2 ліпеня — Маці Божай Будслаўскай (Беларусь); 19-20 ліпеня — Маці Божай Бярдычаўскай (Украіна); 14-15 жніўня — Маці Божай Аглонскай (Латвія).
Узнагароды
1 месца на IІІ міжнародным фэсце «Łapskie Te Deum» (2000, Лапы, Польшча); 1 месца на IХ міжнародным конкурсе «Магутны Божа» (2000, Магілёў, Беларусь); 1 месца і гран-пры на IV міжнародным фэсьце «Łapskie Te Deum» (2007, Лапы, Польшча).
Дыскаграфія
Голас душы Песні на вялікі пост Do Boga głos wznosimy (2008).
Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Касцёльная музыка Катэгорыя:Касцёл Святога Сымона і Святой Алены