Зало́зніца вузлаватая (Scrophularia nodosa) — від кветкавых раслін з роду сямейства

Назвы Залозніца вузлаватая, зяберАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, зябёр, падтыннік, падценнік, старавіца Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., воўчая крапіваШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, валляковая трава.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—125 см з клубнепадобна падоўжаным карэнішчам і прамастойным граністым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, буйное, яйцападобнай формы, завостранае, з пілаватым краем, на чаранках. Аснова ліста сэрцападобнай формы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, на кветаножках, пакрытых валаскамі, у пірамідальных рэдкіх суквеццях. Плод — каробачка зялёна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных і пойменных хмызняках, на нізінных балотах, вільготных лугах і на ўзлесках вільготных лясоў, на пустках, агародах, у парках і садах, каля дарог. Ценевынослівая расліна, эўтроф, мезафіт і гіграфіт.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліна. Ядавітая для буйной рагатай жывёлы і коней.

Літаратура Дзмітрыева С. А. Залозніца // — С. 328—329.

Спасылкі

Катэгорыя:Залознікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Ядавітыя расліны