Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага — праваслаўны храм у г. п. Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы.
Гісторыя Будынак быў перабудаваны ў 1998—1999 гадах з былой бальніцы. У 2002 годзе драўляны будынак царквы быў абкладзены цэглай. У 2008 годзе быў пастаўлены новы іканастас і зроблены ўнутраны рамонт храмаХрам святога прападобнага Марціна Тураўскага .
Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны прамавугольны прытвор, над 2-схільным дахам якога надбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмаміЦарква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Жалудок Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1999 год у Беларусі