Залозніца цяністая, Маташнік (Scrophularia umbrosa) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120 см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на кароткіх чаранках, пілаватае па краі. Трубка кветкавага вяночка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёнага колеру, верхняя губа і спінка бура-чырвоныя. Плод — гладкая каробачка яйцападобнай формы.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, у чорнаалешніках, на вільготных лугах. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф. Добра пераносіць цень. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Рэдкі і ахоўваемы від на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў.
Літаратура Дзмітрыева С. А. Залозніца // — С. 328—329.
Спасылкі
Катэгорыя:Залознікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1827 годзе