Бітва за Мараві — узброены супрацьстаянне ў горадзе Мараві, правінцыя Паўднёвы Ланаа, паміж філіпінскім урадам і ісламісцкімі ўзброенымі групоўкамі Маутэ (падраздзяленне ІДІЛ) і «Абу Саяф».
Перадгісторыя Паводле афіцыйнай версіі, сутыкненні пачаліся, калі ўрадавыя войскі пачалі аперацыю ў горадзе з мэтай захапіць Існілона Хапілона — лідара «Абу Саяф», пасля атрымання інфармацыі, што ён знаходзіцца ў Мараві, дзе, магчыма, праходзіла яго сустрэча з баевікамі Маутэ. Сілы Хапілона адкрылі агонь па арміі і паліцыянтам, пазней да іх далучыліся баевікі групоўкі «Маутэ», якія, магчыма, нясуць адказнасць за тэракт у Даваа ў 2016 годзе.
Групоўка Маутэ напала на ваенную базу Рана і на некалькі будынкаў у горадзе, уключаючы гарадскую галерэю, Універсітэт Мінданаа, бальніцу і гарадскую турму. Таксама баевікі захапілі галоўную вуліцу і падпалілі царкву Святой Марыі, сярэднюю школу і каледж Дансалан.
Напад на горад Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і баевікамі пачаліся прыкладна ў 14:00 23 мая 2017 года. Першае сутыкненне адбылося ў раёне Башак Малутлут, калі Хапілон выклікаў баевікоў Маутэ. Апошнія занялі бальніцу Амаі-Пакпак і загадалі ўсім супрацоўнікам пакінуць яе. Баевікі замянілі тагальскі сцяг на чорны сцяг Ісламскай дзяржавы.
103-я брыгада філіпінскай арміі, дыслакаваная ў лагеры Рана, была атакаваная больш чым 500 баевікамі групоўкі Маутэ. Шэраг баевікоў, што былі на вуліцах Мараві, дасталі сцягі ІДІЛ.
Горад быў заблакаваны; баевікі Маутэ падпалілі некалькі будынкаў і дамоў, некалькі дзясяткаў ісламістаў занялі мэрыю горада, з двух турмаў былі вызваленыя 107 зняволеных. З-за баёў былі пашкоджаны лініі электраперадач. Дарогі ў Мараві былі заблакаваныя як з боку ўрадавых сілаў, так і з боку радыкалаў.
Па некаторых даных, баевікі Маутэ выкрадалі мірных жыхароў; у прыватнасці, групоўка скрала святара і некалькі прыхаджан, запатрабаваўшы ад урадавых войскаў спыніць наступленне.
Сутыкненні справакавалі масавы адток жыхароў з горада і прылеглых раёнаў, з прычыны чаго хутка ўтварыліся шматкіламетровыя пробкі на шляху ў Іліган і Кагаян-дэ-Ора. Па меншай меры адзінаццаць грамадзянскіх асоб былі забітыя падчас перастрэлак. Таксама быў пакараны смерцю супрацоўнік паліцыі.
Аперацыя ўрадавых сіл Пасля пачатку баёў прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ абвясціў 23 мая ў 22:00 у Мінданаа ваеннае становішча. Згодна з Канстытуцыяй 1987 г., ваеннае становішча павінна доўжыцца 60 дзён. Апроч іншага, Дутэртэ вырашыў скараціць свой візыт у Расію, дзе, у ліку іншага, планаваў выступіць з лекцыяй у сценах МДІМАЛично убивавшего людей президента Филиппин Дутерте МГИМО сделал почетным доктором, Московский Комсомолец.
Віцэ-прэзідэнт краіны Лені Рабрэда заклікала да адзінства, у той час як урадавыя войскі працягвалі ўдзельнічаць у перастрэлцы з мясцовай тэрарыстычнай групоўкай у Мараві.
24 мая прыбыло падмацаванне ўрадавых войскаў, ваенныя аднавілі кантроль над бальніцай Амаі Пакпак. 120 мірных жыхароў былі выкарыстаны ў якасці жывога шчыта групоўкай «Маутэ» для таго, каб пакінуць бальніцу. Філіпінскія ваенныя адбілі мэрыю і Універсітэт Мінданаа.
25 мая адбыліся баі ў раёне Паўднёвага Ланаа. Баевікі «Маутэ» і «Абу Саяф» былі заўважаныя на асноўных дарогах горада і мастах. Філіпінскія ваенныя пачалі бамбардзіроўку трох вёсак, дзе былі заўважаныя рэшткі групоўкі. На наступны дзень 26 баевікоў «Маутэ» былі забітыя; па паведамленнях тэрарыстаў, у баях таксама было забіта 39 ваеннаслужачых філіпінскай армііAFP: Marawi clearing operations ongoing - CNN Philippines .
4 чэрвеня бакі дамовіліся аб перамір’і. На той момант баевікі ўтрымлівалі камерцыйныя будынкі ў цэнтры горада. Да 16 чэрвеня пад кантролем урада знаходзілася 90 % Мараві.
4 ліпеня ўлады адбілі каледж Дансалан. Праз 16 дзён ісламісты страцілі таксама мост Мапандзі. 23—24 жніўня была вызвалена Вялікая мячэць Мараві, а хутка і каталіцкі сабор Святой Марыі.
1 верасня ўлады захапілі мост Баябаа, а 16-га выбілі праціўніка з мячэці Бата. 24-га джыхадзісты страцілі мост Рая Мадая.
На 16 кастрычніка з моманту пачатку аперцыі знішчана больш як 820 баевікоў, звязаных з «Ісламскай дзяржавай». Тады жа былі ліквідаваныя Існілон Хапілон, які раней быў прызначаны эмірам крыла тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава« і Амархаям Маутэ — верхавод групоўкі «Маутэ».
23 кастрычніка міністр абароны Дэльфін Ларэнзана заявіў, што баявыя дзеянні ў горадзе Мараві супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» спыненыя.
Замежныя баевікі 25 мая паступіла паведамленне, што два малайзійскіх тэрарыста, якія былі з Існілонам Хапілонам у Мараві з мэтай стварэння ісламскай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, былі ў ліку баевікоў, забітых таго ж дня. Некаторыя крыніцы таксама паведамілі, што ў выніку гарадскіх перастрэлак былі забітыя саудаўскія арабы і інданезійцы, звязаныя з Ісламскай дзяржавай.
На прэс-брыфінгу ў Даваа, брыгадны генерал Рэсцітута Падылья пацвердзіў, што ў ліку радыкалаў, якія ўдзельнічалі ў гарадскіх баях, былі грамадзяне замежных дзяржаў; шэсць з дванаццаці забітых у апошняй перастрэлцы баевікоў — замежнікі. Падылья паведаміў аб малайзійцах, інданезійцах, сінгапурцах і асобах неўсталяванай нацыянальнасці, якія ваявалі на баку ісламістаў.
Рэакцыя Рэакцыя на ўвядзенне ваеннага становішча ў сацыяльных сетках была неадназначная: некаторыя жыхары выказалі занепакоенасць увядзеннем надзвычайнага становішча. На фоне паведамленняў аб захопе «Маутэ» грамадскіх і прыватных устаноў у Мараві, з’явіліся пасты з хэштэгам #PrayForMarawi (з англ. маліся за Мараві). Многія філіпінскія тэлевядучыя выказалі падтрымку урадавым войскам у барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі «Маутэ» ў Мінданаа.
Тагальскі цэнтр ісламу і дэмакратыі асудзіў дзеянні баевікоў і заявіў, што гэтыя дзеянні супярэчаць вучэнню ісламу. Мусульманская група адзначыла, што баі пачаліся ў той час, калі мусульмане рыхтаваліся да Рамадану, што толькі пацвярджае супярэчнасць іх рэлігіі.
Крыніцы
Спасылкі Филиппины против ИГИЛ: Битва за Марави — дакументальны фільм RT
Катэгорыя:Гісторыя Філіпінаў Катэгорыя:Май 2017 года Катэгорыя:Чэрвень 2017 года Катэгорыя:Ліпень 2017 года Катэгорыя:Жнівень 2017 года Катэгорыя:Верасень 2017 года Катэгорыя:Кастрычнік 2017 года Катэгорыя:Ісламская дзяржава Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:2017 год у Азіі