Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (нар. , Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску і VII скліканняўСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску .

Біяграфія Нарадзілася 20 красавіка 1967 года ў г. Хойнікі.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала ўрачом-отарыналарынголагам, загадчыкам отарыналарынгалагічнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення; дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія і Рэспублікі Узбекістан.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцыМакарына-Кібак Людміла Эдуардаўна. Мае памочніцу — Юлію Арцюх.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар 143 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар навуковага часопіса «Отарыналарынгалогія. Усходняя Еўропа».

1 красавіка 2024 года прызначана дырэктарам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.Кадровые изменения

Асабістае жыццё Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медаль «За працоўныя заслугі», ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», званне «Жанчына года — 2013» у намінацыі «За прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць».

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання