Павел Пятровіч Дземідовіч (, в. Мікалаеўшчына Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці — , ; Псеўданімы і крыптанім: Белорусс; Дачник; Д.) — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.

Біяграфія Верагодна, брат А. Дземідовіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). Настаўнічаў у Мінскім і Навагрудскім паветах. Выкладаў у Выбаргскай настаўніцкай семінарыі і на настаўніцкіх курсах у Выбаргу і Юр'еве (цяпер Тарту). З 1908 г. супрацоўнік аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». З 1915 настаўнік у Віцебску. З 1919 у Мінску; арганізатар і загадчык беларускай гімназіі. У ліп. 1920 — вер. 1921 у Наркамаце асветы БССР. З 1921 выкладчык Мінскага інстытута народнай адукацыі. Арыштаваны ў лютым 1921 г. па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. З 1922 выкладаў у сярэдніх школах Мінска. З 1925 член этнаграфічнай секцыі Інбелкульта. Частку сваіх збораў перадаў М. Доўнар-Запольскаму. Спадчына П. Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні» (1983), «Земляробчы каляндар» (1990) серыі «Беларуская народная творчасць».

Верагодна, меў сына Паўла.

Літаратура

Гурскі А. І. З любоўю да народа: З жыцця і фальклорна-этнаграфічнай дзейнасці Д. Г. Булгакоўскага і П. П. Дземідовіча — Мн., 1989. ЭГБ, т. 3. Дземідовіч Павел Пятровіч // С. 104.

Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута