Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі — навуковая ўстанова, якая ўваходзіць у структуру Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя У жніўні 1960 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў была створана навукова-даследчая лабараторыя малочнай галіны. У 1960 годзе пастановай Саўнаргаса Беларускай ССР на базе лабараторыі малочнай прамысловасці быў створаны Беларускі філіял Усесаюўнага НДІ малочнай прамысловасці (БФ УНДІМП) Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР. У 1978— 1979 гадах быў пабудаваны новы будынак філіяла, механічная эксперыментальная вытворчасць і вопытны малочны завод.
У 1986 годзе ў адпаведнасці з пастановай Дзяржаграпрама СССР на базе Беларускага філіяла УНДІМП, праектна-канструктарскага бюро мясной і малочнай прамысловасці Дзяржаграпрама Беларускай ССР, і іншых арганізацый было створана Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці».
У 2000 годзе згодна загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ДП прадпрыемства «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДКТІММП». Паводле Загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года № 242 УП «БелНДКТІММП» увайшло ў склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню. У гэтым жа годзе УП «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»).
Агульная характарыстыка Дзейнасць інстытута накіравана на ўдасканаленне і навуковае суправаджэнне малочнай і мясной галін Рэспублікі Беларусь і ўключае наступныя асноўныя напрамкі: распрацоўка і вытворчасць бактэрыяльных заквасак, прадуктаў для дзіцячага харчавання, а таксама харчовых дабавак функцыянальнай накіраванасці для мясной і малочнай прамысловасці; распрацоўка новых відаў прадуктаў, рэсурса- і энергасберагаючых, інавацыйных і імпартазмяшчальных тэхналогій і абсталявання для вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі; распрацоўка новых тэхналогій і спосабаў санітарнай апрацоўкі тэхналагічнага абсталявання і вытворчага памяшкання; распрацоўка сучасных арганізацыйна-эканамічных падыходаў і падыходаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці мясной і малочнай прамысловасці; правядзенне выпрабаванняў сыру і гатовай прадукцыі па паказчыках якасці і бяспекі; стандартызацыя і нармаванне ў мясной і малочнай галінах; навукова-тэхналагічнае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, аказанне навукова-метадычнай і кансультацыйнай дапамогі спецыялістам прадпрыемстваў, удзел у развіцці і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм і інш.
Дырэктары Анатоль Фёдаравіч Крукаў (1986—1990) Канстанцін Васільевіч Аб’едкаў (1990—1993) Анатоль Максімавіч Дзмітрыеў (1993—2001) Мікалай Аляксандравіч Пракоп’еў (2001—2005) Аляксей Віктаравіч Меляшчэня (2005—2021) Гардзей Уладзіміравіч Гусакоў (з 2021)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі