Ксты, таксама Прамысловы вузел «Ксты» — мясцовасць у Полацку.
Агульная характарыстыка Мясцовасць размешана ў паўднёва-заходняй частцы Полацка. Асоўныя транспартныя магістралі — Віленская шаша і вуліца Будаўнічая. На ўсходзе мясцовасць ад жылога масіва Марыненка аддзяляе Мінская шаша, ад Задзвіння на паўночным усходзе — вуліца Броўкі. На поўначы і паўночным захадзе да мясцовасці прымыкаюць вёскі Экімань 2 і Ксты, на захадзе — землі садовых таварыстваў «Аўтамабіліст» і «Клубнічка». Жылая забудова ў мясцовасці адсутнічае.
Транспарт Ксты — чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Маладзечна
Сацыяльныя аб’екты Полацкая цэнтральная гарадская бальніца Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж Гандлёвы цэнтр «Манеж» (у тым ліку гіпермаркет «Еўраопт») Міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Рынак «Паўночны»
Прамысловасць ААТ «Полацк-Шкловалакно» Полацкі філіял № 2 ААТ «Віцебскаблаўтатранс» ПУ «Полацкгаз»
Катэгорыя:Полацк