Інукцітут (усходне-канадскі інуктытут; саманазва — ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ — ад inuk «чалавек» + -titut «падобна да кагосьці», гэта значыць «падобны да чалавека») ― назва альбо ўсіх інуіцкіх дыялектаў Канады, альбо за выключэннем інувіалуктуна. Слова «інукцітут» з’яўляецца афіцыйным і найбольш распаўсюджаным абазначэннем інуіцкіх моў Канады ў цэлым. Інуктытут блізкі да грэнландскай мовы, якая таксама належыць да інуіцкай моўнай групы эскімоска-алеуцкай моўнай сям’і.

На інукцітуце размаўляюць па ўсёй тэрыторыі поўначы Канады, у рэгіёнах Ньюфаўндленда і Лабрадора, Квебека, Манітобы, Нунавута, Паўночна-Заходніх тэрыторый, а раней гаварылі і на арктычным узбярэжжы Юкана. Згодна са звесткамі статыстычнай службы Канады, налічваецца каля 35 тысяч носьбітаў мовы. Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Мовы Канады Катэгорыя:Эскімоска-алеуцкія мовы