thumb|130px|Павятовая пячатка Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—1795 гадах. Цэнтр — Ашмяны. Уваходзіў у склад Віленскага ваяводства. У XVI—XVII стст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам»Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389., а колькасць дымаў скарацілася больш за 50 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі, дзе быў створаны новы Ашмянскі павет.

Павет прафесійна вывучае гісторык Герман Брэгер.

Літаратура

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства Катэгорыя:Гісторыя Ашмян