Саланцы́ — глебы засушлівых абласцей, стэпаў і паўпустынь, якія на глыбіні да 20—80 см утрымліваюць значную колкасць солей натрыю і іншых лёгкарастваральных солей.

Саланцы фарміруюцца ва ўмовах непрамыўнога воднага рэжыму або пры рассаленні саланчакоў, пераважна разам з іншымі глебамі. Саланцам уласцівы вязкасць і набраканне ў вільготным стане, вялікае ўшчыльненне і цвёрдасць у сухім стане, слупкаватая, прызматычная ці глыбістая структура іліювіяльнага гарызонту, малая водапранікальнасць, высокая рухомасць калоідаў. У верхнім гарызонце маецца 0,5—8 % гумусу.

Малаўрадлівыя, пакрытыя саланцовай расліннасцю глебы. Выкарыстанне сланцоў у гаспадарчых мэтах патрабуе прамыўкі, гіпсавання і ўнясення арганічных угнаенняў.

Пры пераўвільгатненні і рассаленні з саланцоў утвараюцца соладзі.

Літаратура

Катэгорыя:Глебы