Антон Абрамовіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2015 годзе выступаў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2016 года пачаў прыцягвацца да дубля, дзе замацаваўся на наступны год. У 2019 годзе разам з БАТЭ выйграў першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да кубкавых матчаў асноўнай каманды. Дэбютаваў за асноўны склад БАТЭ 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (5:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»"Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а з ліпеня пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў дзяржынскі клуб.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль БАТЭ 1 0 2017 дубль БАТЭ 17 3 2018 дубль БАТЭ 20 2 2019 дубль БАТЭ 27 4 2020 Д2 Арсенал 20 2 2021 Д2 Арсенал 28 2 2022 Д1 Арсенал 12 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск