Бара́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — рабочы пасёлак Барань.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Барань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года Барань атрымала статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Балбасава, Барань, Белая Ферма, Белева-I, Белева-II, Бранцава, Галачова, Клюшнікава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна і пасёлкі Балбасава і Бранцава.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе