Indela-6 — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ТАА «КБ Індэла».

Апісанне Узлёт і пасадка ажыццяўляецца па самалётнаму. У аварыйных выпадках пасадка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем парашута. Інфармацыя з борта БПЛА перадаецца па радыёканале на наземную станцыю кіравання (НСК), і дадаткова запісваецца на бартавы назапашвальнік. Кантроль над беспілотнікам ажыццяўляецца пры дапамозе НСК, якая ўключае ўсе патрэбныя для кіравання палётам кампаненты і абсталяванне. НСК даволі мабільная. Для транспарціроўкі усталёўваецца ў спецыяльны транспартны кантэйнер. Па жаданні заказчыка канструкцыя дрона можа нарошчваць колькасць пілатажна-навігацыйнага абсталявання і пашыраць вобласці прымянення комплексу.

Функцыянал Асноўнае функцыянальнае прызначэнне — дыстанцыйнае назіранне і перадача відэаінфармацыі ў рэжыме рэальнага часу на НСКIndela-6M на авиационной энциклопедии «Уголок неба».

«Indela-6» можа прыцягвацца да рознага роду дзейнасці, у тым ліку: маніторынг месцаў пажараў, тэхнагенных здарэнняў, паводак, масавых беспарадкаў і тэрарыстычных пагроз; ажыццяўленне пошукавых работ; правядзенне аэраздымкі мясцовасці; агляд ліній трубаправодаў і электраперадач, выяўленне пашкоджанняў і дэфектаў; выкананне паветранай разведкі; ажыццяўленне ахоўных мерапрыемстваў закрытых аб’ектаў і вялікіх тэрыторый; сачэнне за рухомымі мэтамі.

Характарыстыкі Карысная нагрузка складае 35 кг. Беспілотнік можа развіваць максімальную хуткасць да 140 км/г. Практычная столь — 4 км, а радыус дзеяння не перавышае 50 кмIndela-6M на Avia.pro. Арыгінальная версія здольна працаваць да 1,5 гадзін, а мадыфікацыі «Indela-6M» — да 7—10.

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі