Георгій Ігнатавіч Герасімовіч (нар. , в. Новы Двор, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996).

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).

Працаваў у Нова-Быхаўскай сельскай участковай бальніцы, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці (1956—1959, галоўны ўрач); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1963; прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1976—1997 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хірургічныя метады лячэння і кансерватыўнае лячэнне гінекалагічных хворых; ускладненні цяжарнасці і родаў; прафілактыка тромбаэмбалічных ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі; генітальны эндаметрыёз; перарыванне цяжарнасці; развіццё дзіцячай і падлеткавай гінекалогіі; прафілактыка гнойна-септычных захворванняў у пасляродавым перыядзе. 6 аўтарскіх пасведчанняў, 24 рацыяналізатарскія прапановы.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1990), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя СССР (1981), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.

Літаратура Возможности консервативного лечения больных фибромиомой матки : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.01 / Герасимович Георгий Игнатьевич. — Минск, 1974. Герасимович Георгий Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 5.

Доктор медицинских наук, профессор, академик Белорусской академии медицинских наук, заслуженный деятель науки Республики Беларусь Георгий Игнатьевич Герасимович : к 80-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель. — Минск, 2010.

Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі медыцынскіх навук Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР