Анатоль Васілевіч Луцэ́віч (, в. Тоўсты Лес, Мінская вобласць — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (2000).

Біяграфія Пасля сканчэння ў 1964 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць Талент Луцэвіча найбольш раскрыўся ў спектаклях па творах нацыянальнай драматургіі: Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М. Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Парфён («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава). Душэўнай цеплынёй, лірызмам, мяккім гумарам вызначаюцца ролі Мульціка («Вечар» А. Дударава), Мужыка з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Крыніцкага, Лявона Гарошкі («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я. Купалы), Шчырэцкага («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Прохар («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і ), Іван («» М. Астроўскага), Сцяпан Ухавёртаў, Свістуноў («Рэвізор» М. Гогаля), Вася («Стары Новы год» ), Сент-Эстаў («Лесвіца славы» ), Томас («» Лопэ дэ Вэгі), Садоўнік («Гаральд і Мод» , а) і інш. Луцэвіч — майстар эпізода, у невялікіх ролях ён таленавіта выяўляў Найбольш значныя характарныя рысы сваіх герояў (Карп — «» Астроўскага). Здымаўся ў кіна- і тэлефільмах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі