Алякса́ндр Дзмітрыевіч Музыка́нтаў (нар. 3 жніўня 1983, г. Магілёў) — беларускі піяніст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў МагілёвеАлександр Музыкантов Об артисте. Навучаўся ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пазней — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выпускнік 2007 года). Вучань прафесаркі Зоі Качарскай.

Трыумфатар Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2000», на якім, у 15-гадовым веку, заняў першае месца, атрымаў прыз слухацкіх сімпатыяў і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (апошні — падзяліў з двума іншымі канкурсантамі). У 2006 годзе стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Эміля Гілельса ў Адэсе (6 прэмія).

Ігру Аляксандра Музыкантава вылучае выдатная тэхніка, высокая культура гуку, ясныя і яскравыя прачытанні музычных твораў. Вядомы як выдатны інтэрпрэтатар твораў Бетховена, Шапена, Ліста, Чайкоўскага, Пракоф’ева. Рэгулярна канцэртуе ў Беларусі і за мяжой.

Спасылкі

Катэгорыя:Піяністы Беларусі