Чэдвік Аарон Боўзман (; ) — амерыканскі .
Пасля вывучэння рэжысуры ў Говардскім Універсітэце атрымаў сваю першую галоўную ролю — у серыяле «Невядомыя асобы» (2010). Прарыўной для Боўзмана стала роля бейсбаліста Джэкі Робінсана ў біяграфічным фільме «42» (2013). Ён працягнуў іграць гістарычных персон, зняўшыся ў фільме «Джэймс Браўн: Шлях наверх» (2014) у ролі спевака Джэймса Браўна і ў фільме «Маршал» (2017) у ролі адваката Вярхоўнага суда Тэргуда Маршала.
Боўзман дабіўся сусветнай вядомасці дзякуючы ролі супергероя Чорнай пантэры ў кінематаграфічным сусвеце Marvel (КСМ) у 2016—2019 гадах, зняўшыся ў чатырох фільмах франшызы, уключаючы аднайменны фільм 2018 года, які прынёс акцёру прэміі NAACP Image Award за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно. Як першы цемнаскуры акцёр, які ўзначаліў фільм КСМ, Боўзман таксама быў уключаны ў спіс Time 100 2018 года. Яго апошні фільм, «Ма Рэйні: Маці блюзу», быў выпушчаны пасмяротна. З’яўляецца першым цемнаскурым акцёрам, намінаваным на «Оскар» пасмяротна.
У 2016 годзе ў Боўзмана быў дыягнаставаны рак тоўстай кішкі. Акцёр трымаў стан свайго здароўя ў сакрэце, працягваючы іграць падчас лячэння. Ён памёр у 2020 годзе ад ускладненняў, звязаных з хваробай.
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі