Фенек ( ) — лёгкі разведвальны бронеаўтамабіль, сумесная распрацоўка Германіі і Нідэрландаў.

Гісторыя Створаны германскай фірмай Krauss-Maffei Wegmann і нідэрландскімі SP Aerospace і Vehicle Systems BV. Першы прататып завершаны ў 2000, а з 2001 пачалася серыйная вытворчасць. Першы ўзор быў прыняты на ўзбраенне Нідэрландаў у ліпені 2003 і ў Германіі ў снежні 2006.

Пастаўкі Агульны заказ на бронеаўтамабілі склаў 612 машын, у тым ліку 410 для Каралеўскай нідэрландскай арміі і 202 для германскай арміі, у некалькіх варыянтах, уключаючы носьбіты СТУР. У 2007 годзе Германіяй была замоўлена дадатковая партыя з 10 машын.

Прымяненне «Фенек» выконвае ролю аднаго з асноўных браняваных разведвальных сродкаў у германскай арміі і асноўнага — у нідэрландскай арміі, абедзве краіны таксама выкарыстоўвалі бронеаўтамабілі гэтага тыпу ў баявых дзеяннях у Афганістане. Шэраг машын разведкі можа дзейнічаць за лініяй фронту ў аўтаномным рэжыме да пяці дзён.

Узбраенне Узбраенне тыповае для машын такога роду. Стандартнай зброяй з’яўляецца адзін 12,7-мм кулямёт Browning M2 у галандскай арміі і 7,62-мм Rheinmetall MG-3 у нямецкай. На машыну таксама можа ўсталёўвацца 40-мм аўтаматычны гранатамёт HK GMG.

«Фенек» таксама абсталёўваецца оптыкаэлектроннай сістэмай назірання і БПЛА AladinСлюсар В.И. Электроника в борьбе с терроризмом: защита гаваней. Часть 1. //Электроника: наука, технология, бизнес. – 2009. - № 5. - C. 68 - 73. Слюсар В.И. Электроника в борьбе с терроризмом: защита гаваней. Часть 2. //Электроника: наука, технология, бизнес. – 2009. - № 6. - C. 90 - 95. .

На ўзбраенні

— 220 адзінак станам 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 97..  — 343 адзінкі станам на 2024 годThe Military Balance 2024. — P. 120..

Заўвага

Спасылкі

Видеоролик: Fennek — лёгкий разведывательный бронеавтомобиль

Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Германіі