Кодзі Га́кпа (; нар. ) — нідэрландскі футбаліст, вінгер англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Гакпа ёсць выхаванцам акадэміі ПСВ, якую скончыў і дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2018 годзе. Ужо паводле вынікаў сезона 2021—2022 гадоў ігрок быў абраны Найлепшым нідэрландскім футбалістам.

Кар’ера ПСВ Гакпа з'яўляецца выхаванцам клубнае акадэміі ПСВ. У сезоне 2016—2017 гадоў далучыўся да складу моладзевай дружыны клуба, вядомай як «Ёнг ПСВ». Тамака і дэбютаваў у Эрстэдывізіі 4 лістапада 2016 года ў матчы супраць «Хелманд Спорта». З цягам некалькіх гадоў зарэкамендаваў сябе і ў сезоне 2018—2019 гадоў гадоўным трэнерам ПСВ Маркам ван Бомелем быў пераведзены ў шэрагі асноўнае каманды. Тым не менш, адразу прабіцца ў склад у іграка не атрымалася і пэўны час ён ці сядзеў на лаве запасных, ці меў выступы за рэзервовую каманду, дзе стала адзначаўся галамі. Урэшце, 22 снежня 2018 года Гакпа дэбютаваў у складзе ПСВ, памяняўшы ў другім тайме Стэвена Бергвейна ў матчы супраць АЗ (3:1)«PSV Eindhoven vs AZ Alkmaar.». Sky Sports.. Прарыўным сезонам дзеля іграка стаў 2019—2020, калі Гакпа ў 25 матчах лігі адзначыўся 7 галамі ў брамы сапернікаў.

13 верасня 2020 года ў першы гульнявы дзень сезона 2020—2021 гадоў Гакпа двойчы ўключыў мяч пад папярэчку брамы «Гронінгена», здабыўшы для эйндговенцаў перамогу з лікам 3:1Elfrink, Rik (13.09.2020). «PSV pakt belangrijke uitzege in Groningen, met dank aan Cody Gakpo». Brabants Dagblad. 24 верасня доблем адзначыўся ў матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць славенскай «Муры» (5:1), што дазволіла ПСВ закрочыць у асноўны раўнд спаборніцтваў«PSV cruise to a 5–1 win over NS Mura». PSV.. У фінале Кубка Нідэрландаў 2022 года Гакпа забіў пераможны гол у браму «Аякса». 31 жніўня 2022 года зарабіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Валендама» (7:1)«Gakpo stars as PSV hit seven past Volendam». Football Oranje..

«Ліверпул» 28 снежня 2022 года Гакпа пагадзіўся падпісаць дагавор з англійскім «Ліверпулам», як толькі адчынілася трансфернае акно 1 студзеня 2023 года«Liverpool reach agreement for Cody Gakpo transfer». Liverpool F.C.. Як паведамлялася, кантракт іграка разлічаны на пяць з паловай гадоў, што каштавала англічанінам ад 35,4 да 44,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Згодна з гэтым ПСВ, як мяркуецца, атрымаў рэкордныя грошы за футбаліста«Cody Gakpo: Liverpool reach agreement with PSV Eindhoven to sign forward». BBC Sport..

Дасягненні ПСВ: Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2022 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2021, 2022

«Ліверпул»: Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул