Мікалай Леў Саламярэцкі () — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Іван Багданавіч Саламярэцкі (пам. 1602), маці Малгажата з Лысакоўскіх.

Падкаморы пінскі з 25 чэрвеня 1608 года, кашталян смаленскі з 1623 года.

Пасол на сойм 1613 года. Дэпутат Трыбунала ВКЛ (1616, 1630).

Меў маёнтк: Высоцк, Дубровіца, Церабяжоў, Столін (Пінскі павет); Плешчанічы (да 1611, Менскі павет); Гошча, Сокал (Валынь).

Жонка Рэгіна з Гойскіх. У шлюбе нарадзіліся: сын Ян Уладзіслаў, дочкі Энграцыя Ганна, Даміцэла, Марта, Алена.

Крыніцы

Літаратура Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

Спасылкі Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Катэгорыя:Кашталяны смаленскія