Макіявелізм — ідэялогія заснаваная Нікало Макіявелі падчас Італьянскага Рэнесансу, якая апісвае паводзінскую палітыку, што грэбуе нормамі маралі і выкарыстоўвае грубую сілу для дасягнення палітычных мэтаў. Тэрмін асацыюецца з ідэямі Макіявелі, асабліва з яго кнігай «Уладар». Макіявелі сцвярджаў, што любыя дзеянні дзяржавы (ці яе кіраўніка) апраўданыя, калі яны прыносяць карысць сваёй краіне.
У паўсядзённым жыцці Макіявелізм часта атаясамліваецца з падступствам і вераломствам, набываючы пераноснае значэнне па-за межамі палітыкі. Гэтыя паводзіны былі вывучаны ў псіхалогіі як феномен, і тэрмін стаў абазначэннем асобасных характарыстык па-за палітыкай. Макіявелізм разам з псіхапатыяй і нарцысізмам утвараюць так званую
Прынцыпы Маніпуляцыі для дасягнення асабістай выгады, ужываючы лесць, абман, подкуп і іншаеВихман А. А. Обманная активность в структуре интегральной индивидуальности человека. — 2009.. Цынічнае стаўлення да іншых, бачанне іх слабымі і залежнымі ад сацыяльнага ціску, эмацыйнае адчужэнне і арыентацыя на ўласную выгаду. Ігнараванне маралі, калі яна перашкаджае дасягнуць мэты, і маніпулюе яе догмамі для дасягнення патрэбнай мэты.
Крыніцы
Катэгорыя:Рысы асобы Катэгорыя:Паліталогія Катэгорыя:Палітычная філасофія