Аляксей Пікулік (нар. 1982, г. Мінск) — беларускі палітолаг.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Скончыў аддзяленне філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне палітычных і сацыяльных навук у Еўрапейскім універсітэцкім інстытуце (Фларэнцыя), а таксама ступень магістра сацыялогіі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт)Пікулік Аляксей // Belarus Profile.

У 2011-2016 гадах быў акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Выкладаў у Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў ЕГУ.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітолагі Беларусі