Вацлаў Арэшка (нар. , Свярдлоўск, Расія) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург, Расія). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «тэатразнаўства», пасля аспірантуру пры ім.
Працаваў у Тэатры юнага гледача, у Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі». Вёў раздзел кніжных і камп’ютарных рэцэнзій у «Нашай ніве».
Быў намеснікам старшыні Працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый, каардынатарам планава-аналітычнай групы дэмакратычнай кааліцыі «Пяцёрка+», выконваў абавязкі рэдактара бюлетэня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Актывіст прафсаюза РЭП, рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП.
Палітычны пераслед Вячаслаў Арэшка быў затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пазней яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
25 лістапада 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся закрыты працэс над лідарамі незалежных прафсаюзаў, якіх абвінавачвалі ў шэрагу «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні, распальванне сацыяльнай варожасці і заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі. Якія менавіта абвінавачванні выстаўлены Арэшку, не раскрывалася.
Першапачаткова прысуд планавалася агучыць 27 снежня 2022 года, але па «нанова адкрытых абставінах» разгляд быў перанесены. 5 студзеня 2023 года Вячаслаў Арэшка быў прызнаны вінаватым і асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4.
3 красавіка 2023 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле, адхіліўшы апеляцыю. 5 мая Арэшку ўнеслі ў пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў. У пачатку мая яго перавялі ў папраўчую калонію № 17, а напрыканцы года — у ПК № 22.
Вячаслаў мае цяжкія праблемы са зрокам і амаль не бачыць, аднак у калоніі адмаўляюць яму ў афармленні інваліднасці.
Творчасць Перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока. Пераклаў на беларускую мову творы Уршулі Радзівіл і Сяргея Пясецкага.
Друкаваўся ў часопісах «Спадчына», «Arche», «pARTisan», пэўны час рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі». Выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:палітыкі Беларусі Катэгорыя:перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову