Андрэй Андрэевіч Фёдараў (нар. , Мінск) — беларускі палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі і міжнародных адносін. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1970—1990 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Беларусі.
У 1990—1992 гадах — старшы рэферэнт камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у пытаннях навукі і навукова-тэхнічнага прагрэсу. У 1993—1996 гадах — кіраўнік упраўлення міжнародных сувязяў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У 1997—2004 гадах — супрацоўнік недзяржаўнага Міжнароднага інстытута палітычных даследаванняў.
У 2005—2006 гадах — рэдактар аддзела міжнароднай інфармацыі газеты «Белорусская деловая газета».
Крыніцы
Катэгорыя:палітолагі Беларусі