Інстытут кіраўніцкіх кадраў — структурнае падраздзяленне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Мінску па адрасе Маскоўская вуліца, 17. Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы дзяржаўнага кіравання.

Гісторыя Інстытут дзяржаўнага кіравання быў створаны ў 2000 годзе па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на базе факультэта менеджменту, які дзейнічаў з 1992 года. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 года № 275 быў пераўтвораны з Інстытута дзяржаўнага кіравання ў Інстытут кіраўніцкіх кадраў.

Адукацыйная дзейнасць Інстытут рыхтуе спецыялістаў на базе сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Падрыхтоўка вядзецца на дзвюх ступенях вышэйшай адукацыі і ўключае праграмы бакалаўрыяту і магістратуры.

Спецыяльнасці бакалаўрыяту Дзяржаўнае кіраванне і права (дзённая і завочная формы); Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка (дзённая і завочная формы); Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі (дзённая форма); Сацыяльныя камунікацыі ў дзяржаўным кіраванні (завочная форма); Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзяржаўнага кіравання (завочная форма).

Магістратура Падрыхтоўка ў магістратуры вядзецца ў навукова-арыентаванай форме па напрамках: Дзяржаўнае кіраванне; Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка; Дзяржаўнае кіраванне і права; Менеджмент.

Структура У склад Інстытута ўваходзяць: кафедра моўнай камунікацыі; кафедра канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права; кафедра эканамічнай палітыкі і дзяржаўнага кіравання; кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права; кафедра сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін; кафедра кіравання інфармацыйнымі рэсурсамі; кафедра фізічнай культуры; кафедра эканамічнага развіцця і менеджменту.

Кіраўніцтва Сяргей Валер’евіч Апанасевіч — дырэктар Марына Аракелаўна Бабіцкая — намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Генадзьеўна Дашкевіч — намесніца дырэктара па ідэалагічнай, выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Таццяна Уладзіміраўна Жмакіна — намесніца дырэктара па навукова-метадычнай рабоце

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка інстытута

Катэгорыя:Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь